Фальклорную вечарыну правялі ў Ленінскай бібліятэцы Горацкага раёна

Фальклорную вечарыну правялі ў Ленінскай бібліятэцы Горацкага раёна

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працавітасць продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.

Народнае мастацтва — чароўная, мудрая кніга. Добрыя, светлыя яе старонкі разгортваюцца перад намі ў тых прадметах, якія стагоддзі суправаджалі жыццё беларускага селяніна.

«Па рушніку, што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму» — пад такой назвай супрацоўнікі філіяла «Ленінская сельская аб’яднаная бібліятэка» ДУК «Горацкая раённая бібліятэчная сетка» правялі фальклорную вечарыну.

Беларускі рушнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў. Цікавасць да гэтага прадмета абумоўлена не толькі прыгажосцю яго тканага, вышыванага або плеценага дэкору, але і цеснымі сувязямі з абрадавым жыццём народа, сімволікай шматлікіх функцый. Беларускі рушнік аб’ядноўвае мінулае і будучае загадкавым арнаментам і ўзорам. Рушнік з’яўляецца спадарожнікам у знакавых момантах нашага жыцця. Ён з намі ад самага нараджэння і да канца жыцця, звязаны з рознымі абрадамі і звычаямі. То ён ператвараецца ў спавівальны для немаўлятка, то ў шлюбны падножнік, які дзяўчына атрымоўвала ад сваёй маці, захоўвала яго і перадавала з пакалення ў пакаленне. Ён упрыгожвае самае галоўнае месца ў хаце, на куце, дзе заўсёды знаходзяцца абразы. Узоры тканых і вышываных вырабаў — зашыфраванае апавяданне аб жыцці народа. Там, як у добрай кніжцы, можна дазнацца пра ўсе, што ёсць у жыцці. Рушнікі розных рэгіёнаў адрозніваюцца мясцовым каларытам, формай і размяшчэннем узору, тэхнікай выканання.

Менавіта аб рушніках ішла размова на мерапрыемстве, бібліятэкары  пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй узнікнення беларускага старажытнага рушніка і рушнікамі сваёй мясцовасці, разнастайнасцю арнаментаў і значэннем сімвалаў, а таксама  з традыцыямі іх выкарыстання.  Прысутныя мерапрыемства пазнаёміліся з кнігамі на дадзеную тэму.

Іна Белягіна,
загадчык філіяла «Ленінская сельская аб’яднаная бібліятэка»

Последние новости

ТОП-статьи

Лукашенко обозначил ключевые подходы при корректировке планов по строительству и развитию ВС 

18 июня 2026
Читать новость
День за днем

Долгосрочное планирование кадров в АПК Могилевской области — стратегия развития региона

18 июня 2026
Читать новость
День за днем

Обмен опытом на «БЕЛАГРО-2026»: ученые и практики обсудили будущее аграрного образования

18 июня 2026
Читать новость
День за днем

Могилевская областная организация Белорусского профсоюза работников АПК провела семинар для представителей первичных профсоюзных организаций

18 июня 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Ситуация в АПК, развитие региона и подготовка к форуму. Лукашенко заслушал доклад по Минской области

17 июня 2026
Читать новость
День за днем

Юбилей и признание: Юрию Куксенкову вручили почетные грамоты за развитие рыбоводства в Беларуси

17 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем