Нязгасная зорка паэта

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі

Напрыканцы лютага ў актавай зале дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства г. Горкі адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Памяти нить» паэта-лірыка, сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі Сяргея Кісялёва.

27 лютага 2018 года яму споўнілася б 68 гадоў. Ён даўчасна пайшоў з жыцця, але творчасць яго назаўжды засталася на паэтычным небасхіле Горацкага краю.
Родам Сяргей Кісялёў — з вёскі Маркава Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці. Сярэднюю школу скончыў у горадзе Рыбінску Яраслаўскай вобласці. Служыў у танкавых войсках, пасля працаваў у ваенізаванай пажарнай ахове горада Ленінграда. У 1976 годзе скончыў філалагічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў Беларускую сельгасакадэмію выкладчыкам рускай мовы як замежнай. З 1983 па 1986 г.г. вучыўся ў аспірантуры ў БДУ. Атрымаў вучоную ступень кандыдата філалалагічных навук. У акадэміі загадваў кафедрай рускай мовы, выкладаў французкую і лацінскую… З 1998 года працаваў дацэнтам кафедры педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі.
Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010), народных літаратурных аб’яднанняў «Роднае слова» і «Парнас». Аўтар паэтычных зборнікаў «Дорога домой» (2003), «Родник» (2004), «Светлый вечер» (2007), «Одинокий путь» (2010), «Осенние цветы» (2013).
Зборнік паэта «Памяти нить» убачыў свет у мінскім выдавецтве «Белпрынт». Тыраж — усяго семдзесят экзэмпляраў. Але ўжо за лічаныя дні кнігі разышліся ў бібліятэкі, сярод прыхільнікаў творчасці паэта. Пад адной вокладкай новага выдання сабраны вершы, якія ўвайшлі ў пяць яго прыжыццёвых зборнікаў.
Па словах складальніка і галоўнага рэдактара гэтага выдання — жонкі паэта Галіны Кісялёвай, Сяргей Андрэевіч яшчэ пры жыцці задумаў выдаць кнігу, у якую б увайшлі ўсе яго творы. Нажаль, мара яго ажыццявілася толькі пасля смерці. Вершы ў кнізе размешчаны ўжо не ў храналагічнай, а ў тэматычнай паслядоўнасці ў васьмі раздзелах, кожны з якіх суправаджаецца эпіграфамі-радкамі з яго твораў.
Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося якраз у дзень нараджэння паэта – 27 лютага. Ініцыятарам і арганізатарам яго правядзення выступіла народнае літаратурнае аб’яднанне «Роднае слова». У актавай зале сабраліся людзі розных узростаў – ад падлеткаў да пенсіянераў: аматары паэзіі, калегі па працы і пяру, сябры, школьнікі і студэнты БДСГА. Акунуўшыся ў прыгажоць паэтычных радкоў Сяргея Кісялёва, аўдыторыя, затаіўшы дыханне, суперажывала ўсяму, што адбывалася на сцэне. Паўтары гадзіны праляцелі непрыкметна. У цудоўным выкананні вучняў школ горада і раёна, выхаванцаў тэатральнага класа «Светлачок» дзіцячай школы мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства, студэнтаў творчага клуба «Дэбют» БДСГА гучалі вершы, прысвечаныя малой радзіме, каханню, прыродзе, ваенна-патрыятычная і філасофская лірыка. Упершыню дэбютавалі песні на словы паэта «Одуванчики», «Песня любви», «Вечерняя песня» (муз. Ганны Калікінскай) у выкананні Мікалая Чайкоўскага і Інгі Белахонавай. Успаміны пра паэта і ўражанні аб кнізе выказалі прыхільнікі творчасці, калегі па працы і пяру, сябры, госці.
Тамара Стрыжэннікава, якая шмат год адпрацавала ў школе настаўнікам фізікі, адзначыла: «Я схіляю галаву перад гэтым чалавекам. У яго вершах гарманічна спалучаюцца ўсе якасці сапраўднай паэзіі. Яны праўдзіва адлюстроўваюць усё наша жыццё».
Загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Наталля Шатраўка гаварыла пра яго як чалавека прыстойнага, высокаінтэлігентнага, прафесіянала сваёй справы не толькі ў навуцы, але і ў паэзіі.
Дацэнт кафедры сельгасмашын Уладзімір Кавалёў успамінае Сяргея Кісялёва як «генератара не толькі цудоўных вершаў, лаканічных фраз, трапных жартаў, але і станоўчай энэргетыкі. Яго вершы кранаюць душу, яны блізкія і зразумелыя ўсім, каму мне даводзілася іх чытаць». Дарэчы, Уладзімір Рыгоравіч выканаў песню на словы паэта «Золото надежды».
А вось што нагадаў пра яго магілёўскі паэт Віктар Кунцэвіч:
«Ён у паэзіі прафесар – гэта відавочна. Спакойны, сціплы, добразычлівы, але калі справа тычылася прынцыповых рэчаў, праяўляў цвёрдасць і рашучасць. Гэта выклікала пачуцці павагі і захаплення».
Бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла Алена Шавардова адзначыла, што кніга Сяргея Кісялёва «Памяти нить» стала каштоўным здабыткам фонду Дрыбінскай бібліятэчнай сеткі.
Свае вершы Сяргею Кісялёву прысвяцілі і горацкія паэты Ніна Кавалёва, Таіда Рэдказубава, Таццяна Леўчанкова, Лідзія Андрэева. Паэт і сябра С. Кісялёва Леў Васільеў некалі напісаў пра яго такія радкі:
Я навеки с собой унесу
Эти образы света и тени:
Тихий берег, одетый в росу,
И волнующий запах сирени,
И деревню в родной стороне,
До какой зарастает дорога,
Эту светлую грусть при луне
И напевность волшебную слога.
Вершы Сяргея Кісялёва надзвычай шчымлівыя і лірычныя, прысвечаныя вечным тэмам, увабралі ў сябе лепшыя традыцыі рускай класічнай паэзіі (А. Фет, Ф. Цютчаў, М. Рубцоў) і даўно ўжо склалі залаты фонд літаратурнай спадчыны Горацкага краю.
Людміла Дзеружкова, кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова», г. Горкі

Стихи Сергея Киселёва

ЗОЛОТОЙ ПРАЗДНИК
Люблю пожар красы непрочной —
Прощальный осени парад,
Как девы страстной и порочной
Обворожительный наряд;

Рябин кокетливый румянец,
Березы белой гибкий стан
И робкой ели строгий глянец
На фоне яркого куста.

И в изменяющемся свете
Сама собой приходит мысль
О том, что все на белом свете
Имеет свой глубокий смысл.

И наши дни бегут недаром
Во мглу незримой чередой:
Не зря же, видимо, подарен
Нам этот праздник золотой.

СНЕГ ВАЛИТСЯ
Крупный-крупный,
медленный, туманный
Снег валится с утренних небес.
В тихом мире, призрачно-обманном,
Ждет душа неведомых чудес.
Кажется, пойдешь аллеей белой,

А навстречу те, кого давно
Даже в снах просительно-несмелых
Встретить вроде бы не суждено.

В ожиданьи счастья замираешь,
Не стесняясь запоздалых слез,
Только жаль, со снегом умирает
Мир безмолвных, скоротечных грез.

ЗВЕЗДА ЛЮБВИ
В окно распахнутое веет
Теплом затерянных лугов,
И нежно яблони белеют
В глуши таинственных садов.

Луна над улицей тенистой
Плывет за сонные кусты,
И на душе светло и чисто
От этой дивной красоты.

Как будто мы пределы рая
Не покидали никогда,
И над землей для нас играет
Любви бессмертная звезда.

МОРОШКА
Когда дожди стучат в окошко
И плачет осень у ворот,
Мне вспоминается морошка
С медвяным запахом болот,

Кусты, ромашки и деревья,
Дорога с цокотом копыт
И неизменная деревня,
И стариков неспешный быт.

Незабываемые лица,
Во мгле исчезнувший народ…
О, если бы не эта птица,
Не эта осень у ворот!

И если бы моя гармошка
Вернуть прошедшее смогла…
Какая сладкая морошка
В болотах юности цвела!

Молитва
Каждый раз, как с отцом
Молчаливо садимся обедать,
Я молюсь за тебя,
Вспоминая прошедшую жизнь.
Возвращайся, сынок,
Нам не надо ни войн, ни победы,
Просто сам возвратись
Иль веселый во сне покажись.

Я не верю, что там,
Где грохочут шальные снаряды,
Мать врага твоего
Молит Бога о смерти твоей…
Ей, наверно, как мне,
Ни войны, ни победы не надо,
Просто хочется жить —
Так, как сотни живут матерей.

Возвращайся, сынок,
Невредимым из грозного дыма,
Хоть звездой упади
Среди ночи на теплый порог…
Годы быстро бегут,
Мы стареем, мы сталиседыми,
Увидать бы тебя…
Возвращайся скорее, сынок!

КРУГИ
Когда возвестит ангел светлый,
Что мой замыкается круг,
Что время прощаться со светом,
Я плакать не стану, мой друг.

Скрещу беспокойные руки,
Сливаясь с земной тишиной,
И отзвуки счастья, и муки
Навеки затихнут со мной.
И год над цветными полями
Душа отстрадает моя…
И все, что утрачено нами,
Вернется на круги своя.

И пусть я не буду Сережей,
Но, веря в бессмертия нить,
Я знаю, что кто-то похожий
Края мои будет любить.

ВЕРЮ
Я пою стихи свои негромко
Для печалью тронутых сердец,
И останусь в памяти потомков
Как пригожей осени певец.

Обо мне не скажут: «Жизнь, как песня»,
Домик мой в музей не превратят,
Но и я когда-нибудь воскресну,
Но и обо мне заговорят.

Хоть любил я тихое раздолье
И полет высокий журавлей,
И такую русскую до боли
Песню под гармошку средь полей,

Но я верю — в жизни дальней, новой,
За иной, неведомой чертой,
Кто-то скажет ласковое слово
О моей поэзии простой.