Мацуе дабрабыт малой Радзімы

Мацуе дабрабыт малой Радзімы

Таццяна Астапчук, аператар машынага даення, з тых, хто аніякай працы не баіцца і тым больш не цураецца. Бо працавітасць ёй і яе сястры-блізняткі Ганне прывівалася з самага маленства. Маці часцяком брала сваіх дзяўчынак на ферму, паказвала сваім прыкладам, як трэба ставіцца да работы, выконваць яе якасна. Таму маленькія памочніцы праз нейкі час сталі самастойнымі працаўнікамі ААТ “Прывольны агра” Слаўгарадскага раёна. І ўжо цяпер усе разам шчыруюць у гаспадарцы. І робяць гэта, па словах кіраўніка гаспадаркі Таццяны Кухаравай, толькі на моцную “пяцерку”. У групе Таццяны пяцьдзясят галоў. Да кожнай жывёліны, прызнаецца мая суразмоўца, трэба знайсці падыход, зразумець нават яе характар. Мабыць ад такога падыходу і вынікі ў Таццяны адны з лепшых. І гэта тычыцца не толькі гаспадаркі, але і раёна ўвогуле.
Па выніках мінулага года гераіня артыкула была прызнанай лепшай па прафесіі сярод моладзі. А ці не гэта тая лакмусавая паперка, па якой бачна, як чалавек сумленна выконвае сваю работу?!
Два разы на дзень — у 5.00 і 17.00 — жанчына робіць сваю работу. Але і дома яе чакаюць абавязкі. Свая гаспадарка таксама складаецца з крупнай рагатай жывёлы. Яшчэ ёсць і парсючкі, птушка. На ўсё хапае ўвагі і клопату жанчыне. “Можа б і не пацягнула, — кажа, — але разам са мной мой муж. Ён і дапамагае.” Калісь і ён працаваў у гаспадарцы. Але зараз заняты на будаўніцтве свінакомплекса ў Перагоне.
У свой час ён прыехаў у Беларусь з паўднёвай суседкі, Украіны, на заробкі. Тут і застаўся. “Прапанаваў змяніць прапіску мне, — дзеліцца Таццяна. — Але я настаяла, і цяпер мы тут жывем, працуем”.
Двое дзетак выхоўваюць Астапчукі: хлопчыку — 7 гадоў, дзяўчынцы — 9.
“Сваёй долі ім не жадаю. Наша праца няпростая: і маральна, і фізічна. А сваім дзеткам жадаю, каб знайшлі сябе ў больш лёгкім рамястве. Хаця разумею, што на кожным працоўным месцы трэба выкладвацца па поўнай, каб не чырванець за сваю працу, а дасягаць вынікаў”, — кажа Таццяна.
Наша размова не цягнулася доўга. Літаральна дзесяці хвілінак хапіла, каб зразумець, які багаты вопыт і жыццёвы розум мае гэтая маладая жанчына. Хочацца толькі па-добраму падзякаваць яе і тых, хто таксама сумленна шчыруе на працоўных месцах. На гэтых людзях і трымаюцца наш дабрабыт, заможнасць краіны.
Дзякуй за работу, людзі, працай слаўныя!
Уладзімір РЫЖАНКОЎ
ФОТА аўтара
www.slavgorod.by

Последние новости

День за днем

Пожарная безопасность в лесах. Пресс-тур в Чаусском лесхозе

4 июня 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным

3 июня 2026
Читать новость
День за днем

Организация летнего пастбищного содержания КРС. Итоги семинара в Горецком районе

3 июня 2026
Читать новость
День за днем

К Всемирному дню охраны окружающей среды: школьники изучили флору и фауну у «Каскада криниц»

3 июня 2026
Читать новость
Будьте здоровы

Как избежать отеков в жару: выбираем правильные охлаждающие напитки

3 июня 2026
Читать новость
День за днем

Рыхление, мульчирование и защита: основные этапы ухода за земляникой

3 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем