Веды і ўпэўненасць, якія прыносяць плён

Веды і ўпэўненасць, якія прыносяць плён

Лясы, палі, дрэвы… Усё гэта — родны, знаёмы, блізкі сэрцу пейзаж для маладога ляснічага Цяхцінскага доследна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Сяргея РАДЗІЁНАВА.

Калі карэспандэнт раёнкі запыталася ў маладога ляснічага, чаму ён абраў для сябе такую прафесію, той адказаў:
— Нават не задумваўся аб іншых. З дзяцінства ведаў, што звяжу сваё жыццё з лесам.
У вачах яго бачна ўпэўненасць, якой можна пазайздросціць, бо чалавек ведае, што знаходзіцца на сваім месцы.
Сяргей родам з Гомельшчыны, у мінулым годзе  скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці лясная гаспадарка, і вось ужо з красавіка працуе па размеркаванні ў Цяхціне. Спачатку быў майстрам лесу, а з лістапада займае пасаду ляснічага. Кажа, што справа гэта яму па душы: адчувае сябе ў лесе, як рыба ў вадзе. Акрамя таго, тут яго вельмі цёпла і добра сустрэлі:
— Калі толькі ўладкаваўся на працу, ляснічым быў Леанід Нікановіч. Ён сапраўдны майстар сваёй справы, вучыў мяне ўсяму, што сам ведаў, распавядаў пра дробязі і сакрэты прафесіі. За гэта вельмі яму ўдзячны, — кажа Сяргей.
Малады чалавек не расстаўся і з універсітэтам: працягвае навучанне ў магістратуры завочна. Тэма, якая зацікавіла яго яшчэ з першага курса вучобы і з цягам часу перарасла ў дыпломны праект, — гэта мікалогія і вырошчванне грыбоў. Тэма магістарскай дысертацыі таксама звязана з грыбамі.
— Запісаўся ў гурток мікалогіі пры ўніверсітэце, — успамінае Сяргей Радзіёнаў. — Мы займаліся вырошчваннем рэдкіх для нашай краіны грыбоў — шыітаке, герыцыя шыпаватага. Вынікі нашых даследаванняў абавязкова ўвасобяцца ў практычную дзейнасць, бо клімат краіны падыходзіць для вырошчвання гэтых грыбоў. Проста раней ніхто гэтым не займаўся. Напрыклад, герыцый ужываецца не толькі ў якасці лекаў, але і ў кулінарыі — ён па смаку нагадвае краба або амара. Зараз яго можна знайсці ў меню рэстаранаў для гурманаў. Наогул, працэс вырошчвання і даследавання грыбоў для мяне вельмі захапляльны.
Для маладога спецыяліста адчынены ўсе дзверы ў яго прафесійнай галіне: напрыклад, два месяцы ён правёў у Светлагорску. Туды лясгас арганізаваў камандзіроўку для вывучэння вопыту па барацьбе з высыханнем лясных насаджэнняў з-за пашкоджання іх караедам.
— Падчас паездкі на Гомельшчыну пазнаёміўся з многімі цікавымі людзьмі, набраўся вопыту ад калег, — адзначае Сяргей.
Гэты багаж ведаў потым абавязкова прынясе плён і дапаможа маладому спецыялісту годна прайсці ўсе жыццёвыя і прафесійныя шляхі.
Алена БЫКАВА
Фота аўтара
«Зара над Друццю»

Последние новости

День за днем

Прямая телефонная линия с начальником Могилевской таможни

17 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Блогеры в Зоне отчуждения. Пресс-тур по Гомельской области: 40-летие Чернобыльской аварии, посещение Полесского радиационно-экологического заповедника и местных предприятий

17 апреля 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Меняются правила игры на правовом поле. Лукашенко подписал поправки в законы по нормотворчеству

17 апреля 2026
Читать новость
Слово и дело

Развитие молочной отрасли, строительство в Шклове и посевная — планы региона по итогам доклада Президенту

14 апреля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

«Мы на правильном пути». ОАО «Бобруйский мясокомбинат» отметит 95-летие в этом году: традиции качества и планы на будущее

14 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Весенний сев на Могилевщине: сколько уже посеяно?

14 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем