За саветам да Лапацентава

За саветам  да Лапацентава

Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Калгас «Радзіма» Бялыніцкага раёна па праву лічыцца на Магілёўшчыне школай перадавога вопыту, дзе не толькі ўмела, эфектыўна гаспадараць па ўсіх накірунках сельгасвытворчасці і ў гэтак званых дапаможных галінах, але і не баяцца смела эксперыментаваць.

Адзін з яскравых прыкладаў паспяхова праведзенага эксперыменту гаспадаркі – ажыццяўленне і ўкараненне тэхналогіі палоснай сяўбы кармавых культур, што летась дазволіла сабраць з аднаго поля тры ўкосы зялёнай масы.
Калі ў мінулым годзе такое поле тут займала 111 гектараў, то сёлета плошча яго падвоілася і пад палосныя пасевы адведзены два полі, на адным з якіх, дзе поўным ходам вялася ўборка рэдзькі алейнай і азімага жыта, і сабраліся ўдзельнікі раённага семінара: кіраўнікі гаспадарак, галоўныя аграномы, інжынеры, эканамісты, ветурачы, заатэхнікі.
Старшыня райвыканкама Мікалай Кадаценка адзначыў, што гэтым семінарам даецца старт правядзенню корманарыхтоўчага сезона бягучага года.
— Часу на раскалыхванне ў вас няма, — сказаў Мікалай Міхайлавіч удзельнікам семінару. — Ва ўсіх гаспадарках ёсць усё неабходнае, каб вынікова працаваць на кармавых палетках. Таму на месцах усім трэба звярнуць асаблівую ўвагу на дысцыпліну, захаванне тэхналогій і тэхнічных рэгламентаў, без чаго немагчыма паспяхова выканаць пастаўленыя задачы па стварэнні кармавой базы на чарговую зімоўку жывёлы.
Старшыня каператыва «Калгас «Радзіма» Аляксандр Лапацентаў у дэталях і на канкрэтных прыкладах раскрыў досвед падрыхтоўкі гаспадаркі да кожнага корманарыхтоўчага перыяду і правядзення яго, які ўжо даўно тут стаў цэльнай, маналітнай сістэмай, што з году ў год удасканальваецца толькі ў нюансах. Адносна выкарыстання тэхналогіі палоснай сяўбы кармавых культур найвопытнейшы кіраўнік перадавога сельгаспрадпрыемства заўважыў, што менавіта яна пры мінімальных затратах дазваляе з вясны да восені, за адзін вегетацыйны перыяд сабраць з аднаго поля тры ўраджаі багатай на бялок травяной масы.
— Нашы фінансавыя затраты на вырошчванне трох ураджаяў на эксперыментальным полі ў мінулым годзе, — паведаміў удзельнікам семінара Аляксандр Міхайлавіч, — склалі каля 60 тысяч рублёў. З кожнага гектара  атрымалі па 109 цэнтнераў кармавых адзінак пры кошце 1 цэнтнера іх 5 рублёў. А кошт таго ж цэнтнера кармавых адзінак кукурузы, што вырошчвалі на сілас, дасягнуў узроўню 10,7 рубля.
Аляксандр Лапацентаў заклікаў калег змяніць уласныя падыходы да вырошчвання і нарыхтоўкі травяных культур, выкарыстоўваць магчымасці тэхналогіі палоснай сяўбы і ў чарговы раз агучыў сваё жаданне аказаць ім дапамогу ў гэтай справе.
Галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Лейбуцін на прыкладзе мінулага года падрабязна распавёў удзельнікам семінара пра ўвесь ланцужок тэхналогіі вырошчвання і ўборкі трох ураджаяў, дасягнутыя вынікі. Напрыклад, ураджайнасць пасеянай палосамі ўвосень 2016 года сурэпіцы і жыта, якія ўбіралі вясной, склала па 270 цэнтнераў з гектара. На гэтым жа полі пры мінімальнай апрацоўцы глебы пасеялі потым авёс з палюшкай. З кожнага гектара    атрымалі па 250 цэнтнераў зялёнай масы. Затым у глебу загарнулі  проса – па 180 цэнтнераў з гектара сабралі трэцяга ўраджаю. Такім чынам, кожны гектар аднаго і таго ж поля сумарна прынёс гаспадарцы каля 700 цэнтнераў зялёнай масы.
Удзельнікі семінара мелі магчымасць дэтальна пазнаёміцца з арганізацыяй уборкі рэдзькі алейнай і  азімага жыта, пасеяных палосным метадам, падрыхтоўкай поля да чарговага засявання, а таксама з пакетам дакументаў, прынятых у СВК «Калгас «Радзіма» на перыяд масавага корманарыхтоўчага сезона. Там усё дакладна і зразумела прапісана да малейшых дэталей усяго корманарыхтоўчага канвеера. Дарэчы, ксеракопіі гэтых дакументаў былі перададзены кіраўнікам усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна для вывучэння і абавязковага выкарыстання. Нездарма ж у народзе трапна падмечана: «Досвед каштоўны перайманнем».
Міхась КАРПЕЧАНКА
Фота аўтара

Последние новости

День за днем

Таджикская делегация под руководством Раджаба Ахмадзоды посетила Могилевскую область

22 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Республиканский правовой прием профсоюзов: бесплатные консультации по трудовым вопросам

22 апреля 2026
Читать новость
ТОП-статьи

«ДОСААФ нам нужен». Лукашенко ориентирует на сохранение и развитие общества

22 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Беларусь и Калужская область договорились о расширении сотрудничества в агропромышленном комплексе

22 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Беларусь и ШОС: ключевые вопросы продовольственной безопасности и технологического суверенитета

22 апреля 2026
Читать новость
День за днем

ИМНС сообщает: мобильное приложение «MNS Mobile» доступно для физических лиц

22 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем