Ён свае радкі спявае сэрцам

Ён свае  радкі спявае сэрцам

Вядомы таленавіты беларускі паэт-лірык Змітрок Марозаў, хаця і нарадзіўся ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, нам блізкі і родны, як зямляк, таму што паўтара дзясятка гадоў свайго жыцця сумленна аддаў зямлі Магілёўскай. Тут ён шчыраваў аграномам, тут ён нарадзіўся як паэт, а яго хросным бацькам у літаратурнай творчасці быў знакаміты паэт Аляксей Пысін.

Змітрок Марозаў выдаў 30 кніг паэзіі і прозы. Сярод іх вылучаецца першы ў еўрапейскай літаратуры вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы» (1991). Багата яго твораў, а таксама зборнік вершаў «Вяртанне да цішыні» уключаны ў школьныя праграмы, падручнікі, дапаможнікі для навучэнцаў і студэнтаў сярэдніх спецыяльных і навучальных устаноў. Шэраг кніг Зм. Марозава адзначаны рэспубліканскімі прэміямі ў галіне літаратуры. Паээт з’яўляецца лаўрэатам міжнароднага літаратурнага конкурсу «Сям’я–Яднанне–Айчына» (2014).
Напрыканцы 2017 года ў мінскім выдавецтве «Тры чвэрці» убачыла свет новая кніга паэта «Храм» аб’ёмам 10 умоўна-друкаваных аркушаў і накладам 300 асобнікаў. На чацвёртай старонцы вокладкі змешчаны каляровы партрэт аўтара і радкі крэда ягонай творчасці:
Ёсць словы вечныя, як свет,
Ёсць мовы музыка жывая…
Хто вершы піша – не паэт,
Паэт, хто сэрцам іх спявае.
Новую кнігу аўтар прысвяціў сваёй вёсцы-калысцы Язбе, роднай Крупшчыне, дарагім землякам.
Зборнік паэзіі Зм. Марозава «Храм», на маю думку, адметны тым, што ў ім сабраны лепшыя вершы, санеты, вянкі санетаў, якія створаны аўтарам за многія гады літаратурнай працы. Пра іх змест у анатацыі да кнігі сказана так: «Аўтар імкнецца асэнсаваць гераічнае мінулае і сённяшні дзень сваёй малой радзімы — «вясковай планеты», працавітых і шчырых людзей, таксама сваё месца ў складаным і супярэчлівым жыцці. Непадробным пачуццём самаахвярнай любові да Радзімы, маці, каханай жанчыны асветлены вершы паэта».
У прадмове да кнігі аўтар раскрывае сакрэты свайго паэтычнага майстэрства і прызнаецца, што ў паўсядзённай карпатлівай працы над радкамі твораў ён свята выконвае наказ паэта-хірурга з Магілёва Аляксандра Мельнікава : «Поэзия — души работа при свете совести живой».
Шэраг сваіх твораў аўтар прысвяціў сябрам-літаратарам. У тым ліку і магілёўцам. Да вянка вянкоў «Апакаліпсіс душы» ён паставіў аўтограф: «Светлай памяці Анатоля Сербантовіча прысвячаю». Мне, грэшнаму, ён ахвяраваў свой цудоўны твор «Вянок Беларусі».
Сярод многіх выдатных беларускіх паэтаў Змітрок Марозаў вылучаецца найперш тым, што ў яго кароткія творы. Яшчэ Чэхаў даказаў, што «Краткость — сестра таланта». А ў Зм. Марозава вершы ў асноўным чатырох- і васьмірадковыя. Зрэдку — дванаццацірадковыя, а санеты — яны ва ўсіх паэтаў аднаго памеру — чатырнаццацірадковыя. Таму ў зборнік «Храм» умесцілася больш за 400 твораў паэта.
Я знарок не вёў гамонку пра майстэрства асобных твораў паэта, бо ў зборніку яны — лепшыя з лепшых, багатыя афарызмамі. Дый весці гамонку пра змест асобных з іх — справа няўдзячная. А ў дадзеным выпадку і безнадзейная. Трэба кожнаму самому прачытаць яго вершы і адчуць незвычайную асалоду тонкай лірыкі аднаго з самых выдатных беларускіх паэтаў.
Віктар Арцем’еў, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

Последние новости

День за днем

Два предприятия Могилевской области вошли в число лауреатов премии Правительства за качество — 2025

9 июня 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Анатолий Исаченко: открытие отделения Посольства России укрепит экономические и культурные связи

9 июня 2026
Читать новость
День за днем

Инновации на «Белагро-2026»: новые сорта сельхозкультур и цифровые технологии от белорусских ученых

9 июня 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Лукашенко: Беларусь рассчитывает найти в Гане серьезную точку опоры на западе Африки

8 июня 2026
Читать новость
День за днем

Федерация профсоюзов Беларуси запускает фотоконкурс «Белорусская женщина-труженица». Условия конкурса

8 июня 2026
Читать новость
День за днем

Как не стать жертвой киберпреступника. Что важно знать

8 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем