Творчая сустрэча да 85-гадовага юбілею М. Уласенкі прайшла ў Горках

Творчая сустрэча да 85-гадовага юбілею М. Уласенкі прайшла ў Горках
Республиканский праздник XXXIII День белорусской письменности

У мінулы чацвер ў чытальнай зале Горацкай раённай бібліятэкі прайшла па-хатняму цёплая творчая сустрэча “Уладар сатыры і гумару”, прымеркаваная да 85-гадовага юбілею вядомага не толькі на Магілёўшчыне журналіста і літаратара Міхаіла Уласенкі. Перад выхадам на заслужаны адпачынак ён больш 20 гадоў працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Зямля і людзі». Міхаіл Аляксандравіч з-за эпідсітуацыі не рызыкнуў удзельнічаць у мерыпрыемстве, але ў зале быў яго сын Алег Міхайлавіч.

Варта зазначыць, што сваю чарговую і даволі адметную ў жыцці прыступку Міхаіл Уласенка пераадолеў, як кажуць, у росквіце творчых сіл. Усе, хто знаёмы асабіста з яго творчасцю, не перастаюць здзіўляцца неўтаймаванай маладосці рамантыка і яго прагавітай працавітасці. Нягледзячы на сталы ўзрост, ягоны нястомны Пегас з раніцы да вечара шчыруе на творчай ніве.
За перыяд творчай дзейнасці Міхаілам Уласенка напісаны тысячы артыкулаў, ён аўтар зборнікаў «Мелочи жизни» (2005), «Базар житейской суеты» (2010), «Вершаплёт» (2016), «Маскарад перабудовы» (2020).
Творы вопытнага журналіста, прыхільніка і майстра гумарыстычнай мініяцюры, друкаваліся не толькі на старонках мясцовых сродкаў масавай інфармацыі, але таксама рэспубліканскай газеты «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Вожык», у абласным альманаху «Прыдняпроўе. Магілёўшчына літаратурная», калектыўных сборніках народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова», іншых перыядычных выданнях.
У разнастайных жанравых формах (гэта пераважна эпіграмы, эпіграмаваныя прыказкі і прымаўкі, мініпародыі, афарызмы) паэт закранае істотныя бакі нашага жыцця, з лёгкай іроніяй пазірае на розныя з’явы ў сацыяльнай, эканамічнай і культурнай сферах грамадства.
Яго майстэрскае “габляванае” і вобразнае слова не толькі лашчыць слых і сагравае душу, але ўражвае сваёй вастрынёй і тонкім назіраннем. У адным толькі чатырохрадкоўі майстру слова ўдаецца узняцца ад дробязнага, паўсядзённага да асэнсавання цэлага зрэзу ў грамадскім жыцці. Вострым пяром змагаючыся з заганамі і недахопамі, ён заўсёды падтрымлівае добры пачатак у чалавеку.
Менавіта за творчы, душэўны і пранікнённы палёт, трапнасць і вобразнасць мастацкага слова, яго сапраўдную “убойную” сілу ў адрас шматпаважанага юбіляра, члена Беларускага саюза журналістаў і Саюза пісьменнікаў Беларусі, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» прагучала падчас сустрэчы шмат добрых шчырых и замілаваных слоў ад тых, з кім ён доўгія гады працаваў, супрацоўнічаў, ад яго калег па пяры і прыхільнікаў таленту: галоўнага рэдактара абласной газеты «Зямля і людзі» Уладзіміра Капузы, дырэктара Горацкага элеватара Пятра Панасюгі, аднаго з ранейшых кіраўнікоў раёна Міхаіла Анікеева, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталлі Ніканчук, членаў народнага літаратурнага аб’яднання «Роднага слова» Аляксандра Ведзянеева, Любові Валчковай і кіраўніка літаб’яднання Людмілы Дзяружковай.
Галоўны рэдактар ​​штотыднёвіка «Зямля і людзі» Уладзімір Капуза перадаў ад імя Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаілу Уласенку віншаванні і Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама, а таксама прывітальны адрас і прэмію ад калектыву газеты. Удзельнікі народнага студэнцкага тэатра-студыі «Парадокс» дэкламавалі вершы Міхаіла Уласенка.
Пасля мерапрыемства Уладзімір Капуза, Пётр Панасюга і Людміла Дзяружкова разам з роднымі ўшаноўвалі юбіляра дома, перадалі яму вышэйшую ўзнагароду вобласці, віншавальныя адрасы і сувеніры, пажаданні і прысвячэнні.
Галіна Кажэўнікава
Фота Міхаіла Ляўцова

Последние новости

ТОП-статьи

Есть пятый миллион!

5 августа 2026
Читать новость
День за днем

Крупнейшее строительное объединение Могилевщины: как «Могилевоблсельстрой» формирует новую инфраструктуру АПК

5 августа 2026
Читать новость
День за днем

Овощи, фрукты и ягоды в пике зрелости: лучшие способы заготовок на зиму

5 августа 2026
Читать новость
День за днем

Аграрное наследие Генриха Яскевича: опыт прошлого для будущего экономики страны

5 августа 2026
Читать новость
День за днем

Экотуризм в Чериковском районе: живописные места и забота о родной земле

5 августа 2026
Читать новость
Самобранка

Жатва и заготовки: август — ключевой месяц для сбора плодов, овощей и закладки урожая на будущий год

5 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем