Цудоўнае свята пад Новы год

Цудоўнае свята пад Новы год

У цудоўнай казцы апынуліся ўсе прысутныя на навагодняй ёлцы ў Каменскай спецыяльнай школе-інтэрнаце, дзе выхаванцы школы, дзякуючы прафесіяналізму педагогаў, раскрылі шырыню сваіх творчых здольнасцяў — і парадавалі не толькі калектыў установы, але і гасцей, якіх традыцыйна сабралася на навагодняе свята нямала.

Павіншаваць выхаванцаў і супрацоўнікаў школы-інтэрната з надыходзячымі Новым Годам і Калядамі, пажадаць ім здароўя, шчасця, выдатнага настрою, мірнага неба над галавой, а дзецям яшчэ — абавязкова знайсці сябе ў жыцці, уручыць падарункі прыехалі першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Савіцкі, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, намеснік старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага Саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Марынічаў, генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Бабруйскаграмаш» Алег Корсак, начальнік ЦБП у г. Бабруйску ААТ «Белаграпрамбанк» Андрэй Грышчанка, дырэктар Бабруйскага ПМК Руслан Брэгман, дырэктар ААТ «Бабруйсксельмаш» Андрэй Бандарчук, настаяцель Свята-Іверскага храма айцец Сергій, старшыня Слабодкаўскага сельвыканкама Анатоль Шэлег.

— Дзякуй калектыву дзяцей і дарослых за цудоўнае свята, якое дазволіла на крышачку апынуцца ў дзяцінстве, дзякуй за атрыманыя цудоўныя ўражанні. Хачу сказаць, што ў краіне зараз праходзіць выдатная акцыя «Нашы дзеці», дзякуючы якой не будзе абдзелена ўвагай, не застанецца без падарунка ніводнае дзіця, — адзначыў Сяргей Савіцкі.

І першы намеснік старшыні аблвыканкама, і іншыя госці ўручылі школе-інтэрнату і яе выхаванцам навагоднія падарункі, за што дырэктар установы Сяргей Быкаў шчыра падзякаваў жаданым гасцям, а хлопчыкі і дзяўчынкі ўручылі ім самастойна змайстраваныя сувеніры. Пасля гэтага ўсе, хто быў у зале, закружыліся ў навагоднім карагодзе і зрабілі фотаздымак на памяць.

tribunapracy.by

 

Последние новости

Будьте здоровы

От забытой плиты до трагедии: почему бытовые пожары лидируют в статистике и как исключить риски —  советы спасателя

9 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Как использовать золу в огороде: удобрение, подкормка, защита от болезней и вредителей — подробный гид

9 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Соломоплетение в Горецком районе: выставка мастера и преподавателя Ирины Беляковой

9 сентября 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Итоги уборочной, работа с кадрами и семинар в Шкловском районе. Лукашенко заслушал доклад Исаченко

9 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Осенние полевые работы-2026: сев озимых и уборка кукурузы — сводка

8 сентября 2026
Читать новость
День за днем

11 сентября Могилевским облисполкомом проведется горячая линия для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем