Як праходзілі «Дажынкі» ў Шклоўскім раёне? (фотарэпартаж)

Сімвалічна, што ў мінулую суботу, дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які здаўна звязвалі і з заканчэннем працы ў полі, адзначалася сустрэча Восені з Зімою, ў некалькіх раёнах Магілёўскай вобласці прайшлі раённыя святы “Дажынкі-2023”.

Па добрай традыцыі аддавалі даніну заслужанай павагі людзям, якія ўклалі ў няпростую работу хлебароба душу, веды, уменне і вопыт.
Дзякавалі і тым, хто заўсёды гатовы падставіць сяброўскае плячо, дапамагчы і ў працы, і ў свяце.
На фестывалях панавала цёплая атмасфера, прасякнутая добрым настроем і пазітыўнымі эмоцыямі.

У ліку тых, хто ў мінулую суботу ўшаноўваў пераможцаў раённага спаборніцтва на жатве-2023, былі і аграрыі Шклоўскага раёна. Раённы фестываль-ярмарка «Дажынкі»  прайшоў у аграгарадку Гавяды.

Падрабязнасці — у свежым нумары газеты.