Са святам Божага Нараджэння!

“Я думаю, што Бог,
напэўна, сказаў сабе:
«Чалавек не любіць Мяне,
таму што не бачыць Мяне.
Я пакажу яму сябе
і такім чынам прымушу
яго любіць Мяне»”.

Святы Альфонс
Марыя Лігуоры

Дарагія браты і сёстры, людзі добрай волі!

Так часта здаецца, што бясконцае Дабро церпіць паразу перад абмежаваным злом. Чаму ў рэшце рэшт Бог не паразіў жорсткага тырана Ірада? Чаму святыя, нявінныя немаўляты памерлі такой жудаснай смерцю на руках сваіх маці? Чаму Юзаф быў вымушаны ўцякаць у Егіпет глыбокай ноччу?
Шляхі Пана нязведаныя, але мы ведаем, што Бог здольны ператварыць у дабро нават найвялікшае зло. Час Божага Нараджэння асабліва нагадвае нам, што Божыя шляхі — гэта не нашы шляхі. Мы, людзі, не можам спасцігнуць таямніцу Божага Провіду. «Бо неразумнае ў Бога разумнейшае за людзей, а слабое ў Бога мацнейшае за людзей» (1 Кар 1, 25).
Бог падрыхтаваў асаблівы шлях для кожнага з нас. Некаторыя дарогі цяжэйшыя за іншыя, а некаторыя цярпенні не з’яўляюцца дабравольнымі. Але так ці інакш усе шляхі вядуць у Бэтлеем, калі мы адважваемся ісці за Зоркаю. Каб знайсці свой уласны «камяністы шлях», мы павінны дазволіць Богу дзейнічаць у нашым жыцці. Бог ніколі не прымушае людзей падпарадкоўвацца. Ён моўчкі чакае, пакуль мы папросім Яго скіраваць нашыя крокі.
Жыццё кожнага чалавека — гэта падарожжа ў Бэтлеем. Прымаючы выпрабаванні Адвэнту і пакідаючы свае няправедныя шляхі, мы становімся больш здольнымі ўбачыць сапраўдны сэнс Божага Нараджэння. Давайце выкарыстаем гэтае Божае Нараджэнне, каб сапраўды падрыхтавацца да прыйсця Хрыста ў нашыя сэрцы!
З Божым Нараджэннем!

Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі
Біскупскі Вікарый для г. Магілёва
і Магілёўскай вобласці
Магілёў, Божае Нараджэнне 2021 года

Последние новости

День за днем

Экономика и социальная стабильность Круглянского района: взгляд председателя райисполкома

27 мая 2026
Читать новость
День за днем

Обсуждение заготовки травяных кормов: семинары в Шкловском и Кировском районах

27 мая 2026
Читать новость
День за днем

Польза укропа и правила его заготовки: заморозка, засолка, сушка 

27 мая 2026
Читать новость
День за днем

Череда волосистая — угроза посевам: особенности распространения и меры борьбы

27 мая 2026
Читать новость
День за днем

Троицкая родительская суббота: традиции поминовения усопших и обычаи праздника

27 мая 2026
Читать новость
День за днем

КГК выявил недостатки в подготовке и проведении кормозаготовительных работ в Могилевской области

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем