З выбарам прафесіі не пралічылася

У Бялыніцкім раёне нямала маладых людзей, якія звязалі сваё жыццё з вёскай. Яны — маладыя і перспектыўныя — знаходзяць там заняткі сабе па душы, шчыра працуюць і ідуць да здзяйснення ўласных мар. А значыць, ім дакладна ёсць аб чым распавесці.
Карэспандэнт райгазеты «Зара над Друццю» паразмаўляла з галоўным аграномам ААТ «Аграсэрвіс» Анастасіяй СТАРАВОЙТАВАЙ, якая працуе тут ужо другі год.

— За гэты час шмат чаго змянілася ў маім жыцці: назапасіўся працоўны вопыт, з’явілася канкрэтнае разуменне не толькі пастаўленых перада мной задач, але і тэхналогіі іх выканання. Ведаю ўсе зямельныя ўгоддзі гаспадаркі, — распавядае Анастасія. — Агульны тэрмін працы па размеркаванні для мяне складае пяць гадоў, бо ў мяне мэтавае накіраванне.
У 2017 годзе Насця скончыла БДСГА па спецыяльнасці плодагароднінавод, а па размеркаванні патрапіла на пасаду галоўнага агранома ААТ «Аграсэрвіс». Прызнаецца, што першым часам было даволі складана арыентавацца, але старэйшыя калегі не пакінулі маладога спецыяліста сам-насам: дапамагалі парадамі і начальнікі вытворчых участкаў, і кіраўніцтва, і работнікі бухгалтэрыі… Новы незнаёмы калектыў на справе аказаўся даволі надзейным.
— Будучую прафесію выбірала доўга, — кажа Анастасія Старавойтава, — але вучыцца было вельмі цікава, таму падабаецца працаваць і зараз.
Родам дзяўчына з Лебядзянкі, жыве ў аг. Іскра, дзе ёй выдзелілі пакой у інтэрнаце. Ён кватэрнага тыпу, таму, па сутнасці, Насця пражывае ў двухпакаёвай кватэры разам з суседкай. Гэта вельмі зручна і эканомна: аплачваюць толькі камунальныя паслугі.
Заробак, як прызналася Анастасія, у яе крыху вышэйшы за сярэдні па гаспадарцы.
Вельмі важна для маладога спецыяліста і баўленне вольнага часу.
— Да канца года рабілі справаздачы, таму было некалі адпачываць, — адзначае дзяўчына. — Але зараз будзе лягчэй. Каб павесяліцца, у асноўным наведваем Бялынічы ці Магілёў.
У планах на будучыню ў Анастасіі Стравойтавай — застацца ў сваёй прафесіі і пасля адпрацоўкі.
Алена БЫКАВА
Фота аўтара
www.zara.by

Последние новости

День за днем

КГК выявил недостатки в подготовке и проведении кормозаготовительных работ в Могилевской области

26 мая 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
День за днем

Как посадить дерево во дворе  многоквартирного дома без штрафа?

26 мая 2026
Читать новость
День за днем

Утилизация травы, листьев и веток: законные способы для владельцев частных домов

26 мая 2026
Читать новость
День за днем

Трудовые права под защитой: 28 мая профсоюзные юристы ответят на все вопросы жителей области

25 мая 2026
Читать новость
День за днем

Славянский базар в Витебске: участники и программа фестиваля

25 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем