Святло нашых вытокаў

Святло нашых вытокаў

У Дзіцячай школе мастацтваў і вакальна-харавога майстэрства прайшла прэзентацыя новай кнігі горацкай паэткі Ніны Кавалевай «Як купалі ў купелі», прысвечанай Году малой радзімы.
Ніна Кавалёва 40 гадоў прыкавана да ложка, але ўвесь гэты час піша вершы. Для дзяцей і дарослых. На рускай і беларускай мовах. Верш нараджаецца раптам, і паэтка паўтарае яго ў розуме да таго часу, пакуль не прыйдзе чалавек, які яго запіша: суседка, сядзелка ці валанцёры. На вершы Ніны Кавалёвай напісаны каля 40 песень. Музыку да некаторых яна напісала сама. Запрашала спецыяліста, напявала мелодыі, а той падбіраў ноты. Некаторыя мелодыі напісалі прафесійныя кампазітары.
«Шмат хто казаў: каму патрэбныя твае вершы? Але нават калі мая паэзія дапаможа аднаму чалавеку, варта пісаць», — лічыць яна.
Старшыня Горацкага райвыканкама Сяргей Кулагін, які прыняў удзел у прэзентацыі новай кнігі «Як купалі ў купелі», назваў Ніну Кавалёву мужным і ўнікальным чалавекам, падкрэсліў важнасць малой радзімы для кожнага чалавека. Адзначыў, што Горацкі раён багаты на таленавітых аўтараў.
Павіншаваць Ніну Дзмітрыеўну прыехаў пісьменнік са Шклова Уладзімір Харланцьеў. І сказаў, што новая кніга аўтаркі — вялікі і асаблівы падарунак усім нам. Протаіерэй Сергій з акадэмічнага храма адзначыў, што напісанне твораў у вершаванай форме — духоўная справа.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Гіруцкая, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Вольга Панасюк і дэлегацыя з Дрыбінскага раёна павіншавалі Ніну Дзмітрыеўну з выхадам новай кнігі і перадалі падзячныя лісты, кветкі і падарунак паэтцы.
Кіраўнік аб’яднання «Роднае слова» Людміла Дзеружкова падзякавала некамерцыйную платформу «Імёны» і «Беларускі саюз жанчын», якія праз інтэрнэт сабралі грошы на выданне кнігі.
Зборнік «Як купалі ў купелі» — 24 выданне аўтаркі. І першы ў цвёрдым пераплёце. Галоўная тэма кнігі — малая радзіма. Першы раздзел зборніка — «Белай Русі крывіначка». У ім змешчаны творы, прысвечаныя зямлі, на якой нарадзілася аўтарка і на якой зараз жыве. Другі — «Калядная зорка». Ён прысвечаны народным абрадам. Трэці раздзел – «Ой ты, барыня-прыпеўка». Чацвёрты раздзел — «Што ўзрасло на вашым полі…»
Валерыя Прыгарына
Фота Аляксандра Храмко і Михаіла Ляўцова

Последние новости

День за днем

КГК выявил недостатки в подготовке и проведении кормозаготовительных работ в Могилевской области

26 мая 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

26 мая 2026
Читать новость
День за днем

Как посадить дерево во дворе  многоквартирного дома без штрафа?

26 мая 2026
Читать новость
День за днем

Утилизация травы, листьев и веток: законные способы для владельцев частных домов

26 мая 2026
Читать новость
День за днем

Трудовые права под защитой: 28 мая профсоюзные юристы ответят на все вопросы жителей области

25 мая 2026
Читать новость
День за днем

Славянский базар в Витебске: участники и программа фестиваля

25 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем