Мама на два франты

Мама на два франты

Мама — гэта першае слова, якое гаворыць дзіця. У мамы самая добрая ўсмешка, самыя пяшчотныя рукі. А ў чуйным сэрцы ніколі не згасае вялікая матчына любоў. Цёплыя пачуцці кожны дзень дваццаці двум хлопчыкам і дзяўчынкам дорыць Зінаіда Дарошка. Многія скажуць, што гэта немагчыма. Але для Зінаіды Аляксандраўны гэта пад сілу.

Жанчына — маці дваіх дзяцей. Старэйшаму сыну Філіпу 7 гадоў, а дачцэ Машы яшчэ толькі тры. Кожны дзень маці збірае і адпраўляе сына ў школу, а потым, узяўшы за руку дачку, спяшаецца на работу, дзе яе чакаюць яшчэ двац-цаць маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак.
Ужо 9 гадоў яна працуе выхавацельніцай.
Спачатку жанчына працавала ў дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад №4 г. Мсціслава», а ўжо некалькі гадоў — у ДУА «Яслі-сад №1».
У прафесію яна прыйшла пасля заканчэння Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова, дзе атрымала спецыяльнасць настаўніка пачатковых класаў.
— Выхавацель у дзіцячым садку — гэта другая маці. Часам строгая, патрабавальная, але ласкавая, здольная прыціснуць да сябе і сагрэць кожнага цяплом, — кажа Зінаіда Аляксандраўна. — Я цаню тое, што бацькі давяраюць мне самае дарагое — сваіх дзяцей, якія, спадзяюся, вырастуць добрымі людзьмі, а хто-небудзь з іх, можа, стане знакамітым.
Жанчына да кожнай дзяўчынкі і хлопчыка ў групе адносіцца як да родных. Зараз яна выхоўвае дзяцей ва ўзросце ад трох да чатырох гадоў. І кожны дзень аддае ім цеплыню свайго сэрца.
— Гледзячы ў дзіцячыя вочы, разумееш, што ты патрэбна ім, што ты для іх цэлы свет, — кажа Зінаіда Аляксандраўна. — Вось паглядзіце, якія яны маленькія, прыгожыя, цікавыя. І як іх можна не любіць? Некалькі разоў за дзень кожнага трэба абняць, патрымаць на руках. Вось так і прывыкаеш да іх.
Рабочы дзень у Зінаіды Аляксандраўны заканчваецца ў 18 гадзін. Пасля жанчына спяшаецца дадому, дзе зноў «працуе» мамай і выконвае ўсю хатнюю працу.
Вядома, знаходзіцца 24 га-дзіны ў суткі з дзецьмі складана, але нашай гераіні гэта падабаецца, бо яна абрала такі шлях — быць заўсёды мамай.
Наталля Ціханоўская
На здымку: Зінаіда і яе группа
www.mstlife.by

Последние новости

День за днем

О ходе сельхозработ на 27 июля 2026 года

27 июля 2026
Читать новость
День за днем

Программа праздника средневековой культуры «Рыцарскі фэст. Мсціслаў»

27 июля 2026
Читать новость
День за днем

Повреждение сельхозкультур при фотоссесии. Что говорит КоАП РБ и какой штраф

27 июля 2026
Читать новость
День за днем

Помощь на полях. Департамент охраны обеспечивает ход уборочной в Костюковичском районе

24 июля 2026
Читать новость
ТОП-статьи

«Чтобы не утонули в волоките». Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов за рубежом

24 июля 2026
Читать новость
Будьте здоровы

Ранние арбузы: насколько они безопасны и какую часть ягоды лучше не есть

24 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем