Малады і старанны

Малады і старанны

Самааддача хлебаробаў, якія не шкадуюць свайго часу і сіл на ўборцы вырашчанага ўраджаю хлеба, захапляе і выклікае глыбокую павагу. Малады вадзіцель ААТ “Бялынічы” Ілья ПРАТАСЕВІЧ перавёз на зернесушыльны комплекс ужо больш за 1400 тон збожжа і атрымаў прафсаюзныя ўзнагароды як першы малады вадзіцель-“тысячнік”.

— З пачатку ўборачнай не меў мэты стаць “тысячнікам”, — адразу прызнаецца Ілья. — Галоўнае для мяне — ведаць, што якасна выконваю свае працоўныя абавязкі.
З маладым чалавекам карэспандэнт райгазеты сустрэлася ў полі каля вёскі Малы Трылесін. Кузаў яго МАЗа — пад завязку поўны намалочаным аўсом. Наперадзе — шлях да зернесушыльнага комплексу гаспадаркі, што знаходзіцца ў аг. Галоўчын.
Напэўна, адна з галоўных якасцей характару, якая дапамагла Ілью Аляксандравічу дасягнуць значнага поспеху ва ўборачнай кампаніі, — стрыманасць. Па яго словах, калі знаходзішся ў полі большую частку сутак, нельга растрачваць энергію дарма. У стрэсавай сітуацыі, калі такая здараецца, трэба захоўваць спакой і хутка шукаць правільнае выйсце, бо хлебныя нівы доўга не чакаюць. А прыкладам самаадданасці і захаплення сваёй справай для вадзіцеля заўсёды былі яго блізкія.
— Я родам з Магілёва, але маленькім хлопчыкам мяне ўсынавіла сям’я з вёскі Вугольшчына, — распавядае Ілья Пратасевіч. — Гэта самыя родныя і блізкія людзі, якія навучылі мяне ніколі не здавацца. Зараз жыву ў Малым Кудзіне разам з жонкай і двума маленькімі дзеткамі. Але радзімай лічу менавіта Вугольшчыну — да яе моцна прывязана сэрца. На маю думку, не так важна, дзе чалавек нарадзіўся. Больш значна, дзе ён адчувае сябе як дома, знаходзіць душэўную цеплыню, пяшчоту і падтрымку.
Нават інтарэс да тэхнікі малады чалавек пераняў ад старэйшага брата Сяргея Музыкарэнкі, які браў Ілью з сабой, калі працаваў камбайнерам у ААТ “Новая Друць”. Сяргей дзяліўся сваім вопытам і сакрэтамі працы на буйнагабарытнай тэхніцы. Так сёлетні “тысячнік” яшчэ ў юнацкія гады вызначыўся з будучай прафесіяй вадзіцеля і скончыў Магілёўскі дзяржаўны прафесійны агралесатэхнічны каледж імя К.П. Арлоўскага.
— Хачу, каб дзеці, калі падрастуць, ганарыліся маімі дасягненнямі і вучыліся адказнасці і шчырасці так, як я сам вучыўся гэтаму ў сваіх бацькоў, — адзначае Ілья Аляксандравіч.
Быць прыкладам для сваёй сям’і — гэта, без сумненняў, самая моцная матывацыя, якая надае сіл дасягаць высокіх вынікаў кожны дзень.
Алена БЫКАВА
Фота аўтара
www.zara.by

Последние новости

ТОП-статьи

Лукашенко призвал к серьезным шагам в СНГ по укреплению единства, прежде всего в экономике

9 октября 2026
Читать новость
Слово и дело

«Хлебная нива — дело чести». Итоги урожайного года, интервью с Анатолием Ланкутем

9 октября 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Первый заместитель председателя Могилевского облисполкома Сергей Савицкий оценил вклад хлеборобов в продовольственную безопасность региона

9 октября 2026
Читать новость
День за днем

Победители ежегодного областного соревнования за достижение высоких показателей на уборке урожая зерновых и зернобобовых растений в 2026 году

9 октября 2026
Читать новость
День за днем

«Нет плохой земли, есть плохие хозяева»: Круглянские аграрии — о культуре земледелия и результатах уборочной

9 октября 2026
Читать новость
День за днем

Рекордный урожай рапса и выполнение госзаказа: Кировский район подводит итоги уборочной кампании

9 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем