Калі да працы з любоўю адносіцца

Калі да працы з любоўю адносіцца

“Чалавек на сваім месцы”, — менавіта такую фразу пачула ад жыхароў аг. Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна карэспандэнт раённай газеты, калі распытала пра паштальёна мясцовага вузла паштовай сувязі Таццяну КАНДРАЦЕНКА.

Таццяна Валянцінаўна  мае прыязныя адносіны з усімі жыхарамі ўчастка, які абслугоўвае. І не толькі таму, што мясцовая. Самае галоўнае, як лічыць паштальёнка, не  трэба забывацца пра звычайныя чалавечыя якасці — клопат і ўвагу. У ліку яе адрасатаў шмат пажылых людзей: яны і парады пытаюць, і з просьбамі звяртаюцца, дый проста пагаварыць хочацца, абмеркаваць навіны.
Працаваць з карэспандэнцыяй жанчыне вельмі падабаецца. Таццяна Кандраценка адзначае, што значную частку газет у яе паштовай сумцы складае менавіта “Зара над Друццю”.
— І сама чытаю, і людзям рэкамендую, — гаворыць яна. — Упэўнена, што навіны раёна мы павінны ведаць першачаргова.
— Таццяна Валянцінаўна — не толькі прыкладны працаўнік, а яшчэ і добрая сяброўка, — дадае начальнік Вялікамашчаніцкага аддзялення пошты Кацярына ДАЛЕЦКАЯ. — Наш калектыў невялікі, але вельмі дружны. Мы заўсёды падтрымліваем адзін аднаго, разам вырашаем усе складанасці. Вядома, што праца з людзьмі вельмі адказная. Таму добрыя словы на адрас паштальёнаў як індыкатар адлюстроўваюць нашы старанні. А гэта надае новыя сілы і жаданне працаваць яшчэ лепш.
Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК

Последние новости

ТОП-статьи

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента 

10 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Год белорусской женщины: вспоминаем Нину Снежкову

10 сентября 2026
Читать новость
День за днем

От «людскости» до работы на результат: в Могилеве участники проекта «Кадры. Команда лидеров» обсудили портрет современного руководителя

10 сентября 2026
Читать новость
Будьте здоровы

От забытой плиты до трагедии: почему бытовые пожары лидируют в статистике и как исключить риски —  советы спасателя

9 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Как использовать золу в огороде: удобрение, подкормка, защита от болезней и вредителей — подробный гид

9 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Соломоплетение в Горецком районе: выставка мастера и преподавателя Ирины Беляковой

9 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем