Звязаў свой лёс з малой радзімай

Звязаў свой лёс  з малой радзімай

Па-рознаму складваецца лёс маладых людзей. Нехта імкнецца да вядомасці, уплывовасці… А майстар кацельна-цеплавой гаспадаркі БУКП “Жылкамгас” Раман ДАНІЛЬЧЫК цвёрда вырашыў звязаць свой лёс з малой радзімай, з Бялынічамі.

Пасля заканчэння Магілёўскага політэхнічнага каледжа Раман свядома выбраў будучае месца працы — БУКП “Жылкамгас”. У гэтай арганізацыі праходзіў вучэбную практыку, туды ж атрымаў размеркаванне.
— Я і не разглядаў іншыя варыянты, — распавядае Раман. — Падчас практыкі пазнаёміўся з працоўным калектывам, умовамі працы. Усё спадабалася. Ну, і на радзіму хацелася вярнуцца.
Зараз у падпарадкаванні маладога майстра 7 кацельняў. У яго абавязкі ўваходзіць кантроль за іх эксплуатацыяй, а таксама рамонт і падрыхтоўка замацаваных аб’ектаў да ацяпляльнага сезона.
Задумваецца Раман і аб прафесійным росце. Апошні год давучваецца завочна ў БРУ па спецыяльнасці “Абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці”. Удзельнічае таксама і ў грамадскім жыцці жылкамгаса. Спаборніцтвы па рыбалцы, мнагабор’і, турзлёты… Усё гэта, на яго думку, дапамагае аб’ядноўваць калектыў, уносіць у будзённасць ноткі пазітыву.
— Я не лічу, што, вярнуўшыся на малую радзіму, згубіў нейкія магчымасці, якія можа прапанаваць вялікі горад. Трэба любіць месца, дзе ты нарадзіўся, блізкіх,  атрымліваць задавальненне ад сваёй працы. Можа, гучыць і банальна, але лічу гэта правільным, — адзначае малады чалавек.
Святлана МАГІЛЕЎЧЫК
Фота аўтара

Последние новости

ТОП-статьи

Вопрос об укрупнении Дрибинского района рассмотрен на сессии областного Совета депутатов

15 октября 2026
Читать новость
День за днем

Профсоюзный контроль в АПК: где нарушали права молодых специалистов и сколько им недоплатили

15 октября 2026
Читать новость
День за днем

От ежедневного труда до Доски почета: как Елена Белоусова стала лучшим работником АПК района

15 октября 2026
Читать новость
Самобранка

6 способов сохранить урожай: вкусные заготовки из главных осенних овощей

15 октября 2026
Читать новость
День за днем

Омоложение земли: секреты осенней перекопки и подкормки

15 октября 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Поздравление с Днем матери от председателя Могилевского облисполкома и председателя Могилевского областного Совета депутатов

14 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем