Паказалі выдатныя веды

Паказалі выдатныя веды

Выпускніцы Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ і Галоўчынскай СШ Бялыніцкага раёна Наталля ГРЫБАЙЛА і Дар’я МАКСІМЕНКА пры выбары будучай прафесіі спыніліся на вядучай аграрнай ВНУ рэспублікі — БДСГА, дзе ім спадабалася навучанне па спецыяльнасці “селекцыя і насенняводства”.

Прыгожыя вучэбныя корпусы, якія знаходзяцца ў крокавай даступнасці ад інтэрнатаў, багатая гісторыя найстарэйшай ВНУ, выдатныя магчымасці для вучобы і развіцця сваіх здольнасцей у спарткомплексе і Доме культуры студэнтаў уразілі дзяўчат з самага пачатку вучобы.
Наталля і Дар’я ўпэўнены, што зрабілі правільны выбар, бо наша краіна мае развітую сельскагаспадарчую вытворчасць. Спецыялісты ў галіне селекцыі і насенняводства сёння вельмі запатрабаваныя на рынку працы. І галоўнае наша багацце, зямлю, неабходна выкарыстоўваць рацыянальна і з найбольшай эфектыўнасцю, а кіраўніцтва сельгасарганізацый павінна рабіць стаўку на найбольш адаптаваныя сучасныя гатункі раслін.
Дзяўчыны з першых дзён вучобы не трацяць час дарэмна, пастаянна займаюцца ўдасканаленнем сваіх магчымасцей. Пра гэта сведчаць выдатныя адзнакі ў іх заліковых кніжках.
Актыўна займаюцца нашы зямлячкі навукова-даследчай працай. Свой выбар яны спынілі на селекцыі лубіну белага і жоўтага, паколькі стварэнне ўраджайных і ўстойлівых гатункаў да хвароб гэтых відаў раслін здольна вырашыць праблему дэфіцыту кармавога расліннага бялку. Кожная з іх ужо апублікавала па два артыкулы ў навуковых зборніках, дзяўчаты выступалі з дакладамі на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі.
У гэтым годзе Наталля Грыбайла на чатыры месяцы паедзе на вытворчую практыку ў Германію і яшчэ два месяцы практыкі будзе працаваць на пасадзе лабаранта навуковай тэмы па захаванні генафонду раслінных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь. А трэцякурсніца Дар’я Максіменка працягне займацца навуковымі даследаваннямі па будучай тэме дыпломнай работы.
Такога поспеху ў вучобе дзяўчыны дасягаюць дзякуючы тым ведам і любові да вучобы, якія былі закладзены настаўнікамі яшчэ ў школьныя гады, а прыкладныя паводзіны — сведчанне пра добрае бацькоўскае выхаванне.
Прыемна, што нашы зямлячкі змаглі паказаць у акадэміі належны ўзровень падрыхтоўкі ў школе і тым самым са станоўчага боку праславіць сваю малую радзіму.
Яўген РАЎКОЎ, кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчык кафедры селекцыі і генетыкі БДСГА

Последние новости

День за днем

Беларусь на пути к рынку Марокко: визит марокканских инспекторов и аудит производственных мощностей

6 октября 2026
Читать новость
День за днем

Аграрное партнерство Беларуси и Мозамбика: новые возможности для экспорта и сотрудничества

6 октября 2026
Читать новость
День за днем

Как добраться на „Дажынкі‑2026“ поездом: актуальное расписание маршрутов Могилев— Шклов

6 октября 2026
Читать новость
День за днем

Как доехать на «Дажынкі-2026» в Шклов: актуальное расписание автобусов

6 октября 2026
Читать новость
День за днем

«Дожинки» в Шклове: какие арт-объекты украсят город к празднику

6 октября 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Лукашенко: Беларусь рассчитывает на самое тесное сотрудничество с российским Банком ПСБ

5 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем