Год прайшоў паспяхова

Год прайшоў паспяхова

Як вядома, у маладых планаў заўсёды многа, але не ўсім удаецца ўвасобіць іх за адзін каляндарны год. А вось у маладога спецыяліста ААТ “Аграсэрвіс” Бялыніцкага раёна Ганны Бурсавай усё атрымалася так, як яна і марыла.

Першай важнай падзеяй у жыцці дзяўчыны стала атрыманне двух дыпломаў з адзнакай аб вышэйшай адукацыi. Ганна вучылася ў БДСГА па спецыяльнасцях “Камерцыйная дзейнасць” і “Спецыяліст па кіраванні ў галінах АПК”. Але, як высветлілася, яна жыве па дэвізе: “Век жыві — век вучыся”. Адразу пасля таго як два дыпломы былі ў яе руках, яна вырашыла, што “на шчасце” патрэбны трэці, і паступіла ў магістратуру Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ на спецыяльнасць “Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай”.
— Гэта быў сур’ёзны штуршок у маім жыцці, — падкрэслівае маладая дзяўчына. — Сумяшчаць пачатак працоўнай дзейнасці з паступленнем у Акадэмію было нялёгка. Аднак я гэта зрабіла, чым вельмі задаволена і ганаруся.
Па словах Ганны, на працу яна прыехала без пачуцця страху, бо ведала, што калектыў прыме належным чынам.
— Я праходзіла ў ААТ “Аграсэрвіс”  пераддыпломную практыку, з калектывам пазнаёмілася, — адзначае малады эканаміст. — Мы з калегамі імкнемся прыслухоўвацца адзін да аднаго, дапамагаць, і таму ў нас усё атрымліваецца.
Ганна распавяла, што адным з мерапрыемстваў, якія яна наведала за апошні час, стала сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі.
— Мне спадабалася арганізацыя мерапрыемства: была магчымасць задаць пытанні кіраўнікам з розных сфер, — сказала дзяўчына. — На ўсе пытанні атрымала разгорнутыя адказы, даведалася для сябе аб шмат чым новым.
Дарэчы, у мінулым годзе перамены адбыліся і ў асабістым жыцці Ганны: у хуткім часе дзяўчына выйдзе замуж.
— Безумоўна, кар’ера займае важнае месца для чалавека, але ўсё ж такі адзін з самых прыемных момантаў у жыцці кожнай дзяўчыны — калі твой каханы чалавек прапануе выйсці за яго замуж, — пераканана Ганна. — Напрыканцы 2017 года ў маім жыцці гэта і адбылося, чаму я вельмі рада. У планах на надышоўшы год — падрыхтоўка да вяселля, а затым мяне чакаюць, як мінімум, тры дэкрэтныя адпачынкі, — усміхаецца дзяўчына.
Марыя ШУТ
Фота аўтара

Последние новости

День за днем

Прямая телефонная линия с начальником Могилевской таможни

17 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Блогеры в Зоне отчуждения. Пресс-тур по Гомельской области: 40-летие Чернобыльской аварии, посещение Полесского радиационно-экологического заповедника и местных предприятий

17 апреля 2026
Читать новость
ТОП-статьи

Меняются правила игры на правовом поле. Лукашенко подписал поправки в законы по нормотворчеству

17 апреля 2026
Читать новость
Слово и дело

Развитие молочной отрасли, строительство в Шклове и посевная — планы региона по итогам доклада Президенту

14 апреля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

«Мы на правильном пути». ОАО «Бобруйский мясокомбинат» отметит 95-летие в этом году: традиции качества и планы на будущее

14 апреля 2026
Читать новость
День за днем

Весенний сев на Могилевщине: сколько уже посеяно?

14 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем