«Гэта мая паэма пра шчасце»

«Гэта мая паэма пра шчасце»

Свята ў гонар сабранага ўраджаю і герояў жатвы пачалося з адкрыцця яшчэ адной скульптуры – усталяванага на галоўнай плошчы горада бронзавага двухмятровага арт-аб’екта “Рог багацця”
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы, памочнік Прэзідэнта Беларусі — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня Клічаўскага райвыканкама Францішак Вашчыла.
Мы сустрэліся з аўтарам арт-аб’екту — вядомым магілёўскім скульптарам Андрэям Вараб’ёвым. Па словах майстра, ідэя зрабіць скульптуру — вельмі даўняя, а праца над ёй ішла цягам трох месяцаў.
— У чым асаблівасць гэтай скульптурнай кампазіцыі? Што яна сімвалізуе?
— Той, хто дакранецца да рога, робіцца кавалём свайго шчасця. Прадметы, якія “высыпаліся” з рога, сімвалізуюць дабрабыт і радасць, і мары — матэрыяльныя і духоўныя. Галоўная ідэя заключаецца ў тым, што, маючы працу і працуючы плённа, чалавек можа атрымаць усё тое, што яму патрэбна для забеспячэння свайго жыцця, для здзяйснення мары. Ёсць тут і пра зямное багацце — калі ўсяго багата: напоўнены малаком гарлач, ураджай яблыкаў, выпечка, каўбаска. Родная хата — гэта нашы ўспаміны, мары.
— З якімі думкамі і адчуваннямі вы працавалі над арт-аб’ектам?
— Самае парадаксальнае, што падчас працы мне ўвесь час хацелася есці. Таму што я рабіў тут хлеб, кукурузку – і гэта ўсё рабілася з натуры. Нават карп пазіраваў мне сапраўдны. Таму была вось такая адметнасць у гэтай працы. І, працуючы, я проста разважаў аб тым, што такое шчасце, што такое каштоўнасці. Гэта мая своеасаблівая паэма пра тое, што такое шчасце.
— Што вы адчуваеце зараз, гледзячы на справу сваіх рук?
— Шчасце. Зараз я вельмі рады, бо сёння ў мяне адметная падзея, якая бывае не вельмі часта. Таму я шчаслівы.

Андрэй Вараб’ёў аб скульптурнай кампазіцыі “Рог багацця”

Последние новости

День за днем

Осенние полевые работы-2026: сев озимых и уборка кукурузы — сводка

8 сентября 2026
Читать новость
День за днем

11 сентября Могилевским облисполкомом проведется горячая линия для молодых специалистов

8 сентября 2026
Читать новость
День за днем

МАРТ ввел норматив по продаже белорусских товаров

8 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Недоплата по подоходному налогу: коммерческая организация из Могилева уплатила в бюджет 94,3 тыс. рублей

8 сентября 2026
Читать новость
День за днем

10 сентября пройдет прямая линия по вопросам социального обслуживания

8 сентября 2026
Читать новость
День за днем

Костюковичи — столица Дня белорусской письменности 2026: главное о фестивале

8 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем