Са святам!

« І ты, Бэтлеем, зямля Юды,
нічым не меншы сярод гарадоў Юды,
бо з цябе выйдзе
Правадыр,
які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля »

Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на Новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым го-дзе ўсе Вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці — асабістай і той, якая сыходзiць з Вашага служэння, —суправаджае Вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.
З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.
Аляксандр Яшэўскі, S.D.B.
Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці
Магілёў, Божае Нараджэнне 2018 года