Са святам!

25 снежня прыхільнікі каталіцкай веры адзначаюць адно з самых любімых свят — Нараджэнне Хрыстова.

На працягу двух тысячагоддзяў гэта свята з’яўляецца для мільёнаў людзей увасабленнем вялікай надзеі і веры. Звон калядных званоў адагравае нават самыя заледзянелыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае яшчэ глыбей спасцігнуць спрадвечны сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх — бязмежная дабрыня і уседаравальнае каханне.
Ад імя духавенства Магілёўскага рэгіёну Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі самыя сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым 2018 годам!